Вялікага Княства Літоўскага, вёсак, войска.

Да канца 2004 г. у выдавецтве «Беларуская энцыкляпэдыя» павінен выйсьці з друку першы том (ад А да К) «Энцыкляпэдыі ВКЛ». Артыкулы тэматычна будуць супадаць з тымі, што ў «Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі» і «Беларускай энцыкляпэдыі», але розьніцца большай інфармацыйнасьцю. Над ілюстраваньнем працуе мастак Зьміцер Герасімовіч, аўтар «Краіны Беларусі».

У дадатак да завершанай «ЭГБ» выйдзе «Гістарычны атляс Беларусі» ў такім самым афармленьні. Апрача мапаў, у ім будуць артыкулы-тлумачэньні ды ілюстрацыі, прысьвечаныя пэрыядам, адлюстраваным на мапах.

Сёлета мусіць скончыцца выданьне раённых кніг «Памяць». Аднак дасьледаваньне мікрагісторыі працягнецца ў 15-тамовай «Энцыкляпэдыі вёсак Беларусі».

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Адам Воршыч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0