Мужчына можа ўсё, жанчына — усё астатняе. Ня толькі ў сям’і. У Беларусі хапае жанчын, уплыў якіх сягае далёка за хатнія межы. Бяз гэтага жаночага клюбу цяжка ўявіць палітычную мапу краіны.

На літару «А» прыпадае адразу тры «вэтэранкі»: жаночага руху — Марыя Аліева, моладзевага выхаваньня — Натальля Аўдзеева і расейска-беларускай інтэграцыі — старшыня аб’яднаньня «Яблоко» Вольга Абрамава. Апошнія дзьве зьяўляюцца дэпутаткамі палаты прадстаўнікоў. Аўдзеева, апроч свайго ўдзелу ў камсамольскім руху на Магілёўшчыне ды прафзьвязе работнікаў культуры, вядомая тым, што распрацаваная ёй рэгіянальная праграма працы з моладзьдзю ў 2000 г. прызнаная найлепшай у краіне.

Літара «Б» зьмяшчае дзьвюх навуковых асобаў: адну зь нешматлікіх жанчынаў-палітолягаў Ірыну Бугрову і хіміка-рацыяналізатарку Ганну Бураву. Апошняя праз дырэктарства на гарадзенскім прадпрыемстве «Радыёхваля» патрапіла ў «сьпіс улады» і стала дэпутаткай ПП НС.

Літару «В» самотна ўпрыгожвае экс-старшынька Нацбанку, потым — вязень турмы КДБ і ўжо колькі гадоў — палітычная бежанка Тамара Віньнікава. Апошнія гады яна жыве ў Лёндане.

Літара «Г» — крыптонім трох жанчын, якія вельмі па-рознаму, але прынесьлі шмат карысьці роднай краіне.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Зьміцер Дрыгайла

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0