Прэзыдэнцкія выбары ў парлямэнцкай рэспубліцы Нямеччыне.

Некалі ў Нямеччыне прэзыдэнта абіралі на сем гадоў, ён адначасова быў галоўнакамандуючым і меў паўнамоцтвы адмяняць асноўныя грамадзянскія правы і выдаваць дэкрэты. Спатрэбілася 12 гадоў нацыянал-сацыялізму

і сусьветная вайна, каб прыйсьці да ўсьведамленьня неабходнасьці абмяжоўваць прэзыдэнцкія паўнамоцтвы.

Чарговыя прэзыдэнцкія выбары ў Нямеччыне адбудуцца 23 траўня. Але ня будзе ні агітацыі, ні выбарчых участкаў: права выбару прэзыдэнта ўскладаецца не на народ, а на яго паўнамоцных прадстаўнікоў — дэпутатаў бундэстагу і зямельных парлямэнтаў.

Прапанаваная кіроўнай партыяй сацыял-дэмакратаў і зялёнымі Гезынэ Шван мае шанцы стаць першай жанчынай на пасадзе фэдэральнага прэзыдэнта.

Гэтыя шанцы, папраўдзе, не найбольшыя: сацыял-дэмакраты цяпер ня надта папулярныя з прычыны пагаршэньня эканамічнай сытуацыі ў краіне. Яны прайгралі зямельныя выбары ў большасьці зямель, а разам з гэтым страцілі большасьць у верхняй палаце парлямэнту — бундэсраце. Лягічна чакаць, што прэзыдэнтам стане прадстаўнік не «чырвона-зялёнага», а «чорна-жоўтага» лягеру. Аднак кандыдатка ад СПД і зялёных Гезынэ Шван сказала, што спадзяецца на прыхільнасьць некаторых сяброў гэтых партый. У такіх рэчах, на яе думку, галоўнае не партыйная дысцыпліна, а сама дэмакратыя.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Вераніка Дзядок

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0