Спорт у Беларусі — адзін з элемэнтаў дзяржаўнае палітыкі. Пацьверджаньне таму — штогадовая «Менская лыжня», якая зьбірае ўсё кіраўніцтва краіны незалежна ад гадоў ды майстэрства.

Цяжка прыдумаць лепшы сродак падвышэньня рэйтынгу, чым дэманстрацыя клопату пра здароўе нацыі ды міжнародную вядомасьць краіны. Спартовыя праграмы на тэлебачаньні маюць самыя высокія рэйтынгі, а спартовых зорак ведаюць лепш за любога палітыка. Нездарма чалавекам 2003 году ў Латвіі стаў футбаліст Марыс Верпакоўскіс, чые трапныя стрэлы па брамках супернікаў дазволілі нацыянальнай камандзе краіны трапіць на першынство Эўропы.

Абраньне кіраўніка дзяржавы ў траўні 1997 г. прэзыдэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэту (дарэчы, НАК — гэта, напэўна, адзіная структура, дзе захавалася назва пасады «прэзыдэнт») было ўспрынятае як маленькая PR-акцыя. Маўляў, прэзыдэнту спатрэбілася нагода, каб паехаць на зімовыя гульні ў Нагана’98. Тым больш што ранейшы кіраўнік НАК Уладзімер Рыжанкоў незадоўга перад тым памёр, «зганяць» з пасады нікога не давялося. І хто мог тады падумаць, што кіраўнік дзяржавы праб’е дарогу сваім падначаленым да вяршыняў спартовае вэртыкальнае лесьвіцы?

Так, у 1999 г. на пасаду кіраўніка Беларускай фэдэрацыі футболу (БФФ) быў абраны Рыгор Фёдараў, чыё жыцьцё было зьвязана ў першую чаргу з грамадзянскай авіяцыяй. Ужо тады гэта выклікала незадавальненьне асобных прыхільнікаў гульні №1. Варта згадаць шматлікія судовыя разборкі між Фёдаравым ды найбуйнейшым спартовым выданьнем краіны газэтаю «Прессбол».

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Зьміцер Казлоўскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0