Беларускі пераклад Новага Запавету, зроблены айцом Уладзіславам Чарняўскім, выдала накладам у 3000 асобнікаў Беларускае Біблійнае таварыства.

Перакладам Новага Запавету з лаціны а.Уладзіслаў займаўся з 1968 г. і на пачатку 80-х скончыў працу. Правы на выданьне ён перадаў Біблійнаму таварыству яшчэ пры жыцьці, у 2001 г. Падрыхтоўка кнігі заняла яшчэ каля двух гадоў. Вокладка кнігі стылізаваная: з старадаўнім абразом Раства, абгорнутым традыцыйным беларускім ручніком.