Куды мы ідзём, якую краіну будуем? На гэтыя пытаньні павінна адказваць дзяржаўная ідэалёгія, вакол якой сёньня столькі гвалту. Але не адказвае. Стройнай сыстэмы гістарычнага шляху нацыі зь мінуўшчыны ў будучыню няма. Між тым дзяржаўная ідэалёгія нічым не адрозьніваецца ад матэматыкі. У тым сэнсе, што нельга прыдумаць новую матэматыку. Нельга прыдумаць і новую дзяржаўную ідэалёгію. Варта проста зьвярнуцца да першакрыніцаў — напрыклад, да працаў стваральніка беларускае дзяржаўнае ідэалёгіі Антона Луцкевіча. Створаная на пачатку ХХ ст., яна перадвызначыла ўсю наступную гісторыю дзяржаўнасьці Беларусі, піша Сяргей Дубавец.

Нямала людзей задаюцца пытаньнем: куды мы ідзём або дзе знаходзімся, якую краіну будуем або мусілі б будаваць, які ў нас цяпер лад? Па ідэі, ясна адказаць на гэтыя пытаньні павінна дзяржаўная ідэалёгія, вакол якой сёньня столькі гвалту ў прэсе, у школе, на заводзе. Кіраўнік краіны патрабуе ўзмацніць ідэалягічную работу, падначаленыя рапартуюць, пішуцца падручнікі, але ніхто толкам не разумее, што гэта і пра што. Эклектычная мяшанка зь вернападданскай выпраўкі, абрыўкаў савецкіх слоганаў і падвышаных тонаў. У задуманай ідэалёгіі няма пэўнай дактрыны беларускае дзяржаўнасьці, незалежнай ад таго, хто пэрсанальна кіруе краінай. Стройнай сыстэмы гістарычнага шляху нацыі зь мінуўшчыны ў будучыню не стварылі. І не маглі стварыць. Чаму? Таму што такая сыстэма ўжо ёсьць.

Створаная на пачатку ХХ ст., яна перадвызначыла ўсю наступную гісторыю дзяржаўнасьці Беларусі аж да сёньняшняга дня і далей у будучыню. Мы можам колькі заўгодна адмаўляць яе стваральнікаў, але мы ня можам выйсьці за яе межы. Мы ўсе — чынавенства, і люд паспаліты, і нацыяналісты і камуністы — даўно і надзейна павязаныя ёю. Урок дзяржаўнай ідэалёгіі ў гэтым сэнсе нічым не адрозьніваецца ад уроку матэматыкі. Як нельга прыдумаць новую матэматыку, нельга прыдумаць і новую дзяржаўную ідэалёгію. Каб зразумець гэта, варта зьвярнуцца да першакрыніцы — да працаў пачынальніка і стваральніка сучаснае беларускае дзяржаўнае ідэалёгіі Антона Луцкевіча.

Імя гэтага чалавека было забароненае ў БССР. Калі й згадвалі, дык эпітэты ўзводзілі ў ступень максымальнае нянавісьці. Інакш як фашыстам не называлі. Пра гэтую ніяк не адэкватную што да асобы Луцкевіча зацятасьць мы яшчэ скажам ніжэй, але сьпярша — пра кнігу.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Антон Луцкевіч. Да гісторыі беларускага руху. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2003.

Сяргей Дубавец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0