02.04.2004 / 13:00

Украіна перайшла на прапарцыйную

25 сакавіка Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла новы закон «Аб выбарах народных дэпутатаў на прапарцыйнай аснове». Раней выбары праводзіліся паводле зьмяшанай, мажарытарна-прапарцыйнай, сыстэмы.

Назіральнікі і экспэрты не сумняюцца: новы закон падпіша і прэзыдэнт Леанід Кучма. Кіраўнік Украіны ўжо публічна заявіў, што падтрымлівае выбары дэпутатаў на прапарцыйнай аснове. Гэты крок істотна павялічыць ролю партыяў у палітычным жыцьці Ўкраіны, паскорыць паўставаньне сярэдняй клясы, якая галасуе не за абяцанкі дэмагога, а за пэўны сьветапогляд, які ўвасабляе канкрэтная партыя. Закон — дзіця палітычнага кампрамісу. Ён быў прапанаваны дэпутатамі ад «Нашай Украіны» і Сацыялістычнай партыі. Закон прадугледжвае, што дэпутатаў у парлямэнт будуць абіраць паводле выбарчых сьпісаў ад партыяў і блёкаў у шматмандатнай агульнадзяржаўнай выбарчай акрузе. За кожнай партыяй ці блёкам вызнаецца права на прапарцыйны ўдзел ва ўчастковых камісіях.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Глеб Хмяльніцкі

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру