02.04.2004 / 13:00

Ізноў галадоўка, ізноў посьпех

30 сакавіка пайшлі дзясятыя суткі бестэрміновай галадоўкі 10 з 20 работнікаў малога смалявіцкага прадпрыемства «Юкі». Гэта тая самая крытычная рыса, за якой магчымыя сур’ёзныя наступствы для здароўя ўдзельнікаў пратэсту.

29 сакавіка шпіталізаваны ў раённую больніцу першы галадоўшчык — мэханік-трактарыст Мікалай Шановіч, у якога выяўленая хвароба Боткіна. Дырэктар «Юкі» Павал Юзвак трымае галадоўку нароўні з падначаленымі. Прычыну акрэсьлівае коратка: «Дзявацца няма куды».

Апошняй кропляй, якая перапоўніла кубак іх цярпеньня, сталася паўторнае рашэньне судзьдзі Вышэйшага гаспадарчага суду Валер’я Жандарава. Ён пастанавіў «вызваліць» зямлю, якую займае малое прадпрыемства. Гэта азначае канец «Юкі», якое корміць 20 смалявіцкіх сем’яў. «Юкі» — гэта т.зв. РБВ, раствора-бэтонны вузел. Штогод ён мае абарот у 1,3 млрд рублёў, зь якіх плаціць у дзяржаўную казну блізу 300 млн адных толькі падаткаў.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Глеб Хмяльніцкі

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру