9—11 красавіка ў чвэрцьфінале Кубку Дэвіса Мірны, Ваўчкоў, Швец і Каратчэня сустрэнуцца з аргентынскай зборнай — адной з наймацнейшых тэнісных зборных сьвету. Таму ордэны «За асабістую мужнасьць», якія былі ўручаныя Мірнаму й Ваўчкову напярэдадні, выглядаюць як аванс. Праўда, Гільерма Корыя, 4-я ракетка сьвету, праз траўму ня будзе браць удзелу ў гульнях — калі, вядома, ён не надумаўся скарыстацца «тактыкай Ваўчкова» й нечакана зьявіцца на корце ў самы вырашальны момант. З прычыны траўмы не прыехаў і Давід Налбандзян. Гонар Аргентыны будуць адстойваць Агустын Калеры (27 гадоў, 13-е месца ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісыстаў-прафэсіяналаў), Люкас Арнольд (29 гадоў, 21-е месца ў парным разрадзе) (на фота: пасьля прыбыцьця ў Менск). Траўмаваных лідэраў замянілі 20-гадовы Хуан Манака (83-е месца) і 26-гадовы Гільерма Канас (23-е месца). Трымаем кулакі за нашых!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0