У 1910 г. у Эдынбургу (Шатляндыя) пачаўся рух, які атрымаў назву экумэнізм. Слова «экумэнізм» паходзіць з грэцкага «экумэна», або «айкумэна» — людзі, што насяляюць зямлю. Ідэя была ў аднаўленьні адзінства ўсіх хрысьціянскіх Цэркваў з захаваньнем адметнасьцяў, што існуюць у кожнай зь іх. Не зьяднаньне ўсіх рэлігій у адну, а суіснаваньне розных самастойных канфэсій і абрадаў, якія займелі б адзіны орган кіраваньня.

Шматлікія цэрквы лічаць менавіта сябе сапраўднымі вучнямі Ісуса Хрыста і наступнікамі створанай Ім Царквы. Экумэнізм быў спробай новага падыходу: каб кожная супольнасьць не лічыла сябе адной-адзінай сапраўднай Царквой Хрыстовай, а прызнавала частку «царкоўнасьці» ў іншых. Каб гаворка не ішла аб далучэньні асобных адпалых хрысьціян да «правільнае» Царквы. А аб прызнаньні, што ўсе Цэрквы роўныя. Гэта патрабуе пакаяньня, прызнаньня сваіх грахоў, жаданьня адмовіцца ад «вузкіх» ці застарэлых элемэнтаў свайго веравучэньня.

У часы першай сусьветнай вайны ўзьнік рух «Жыцьцё і дзейнасьць», заснавальнікам якога быў арцыбіскуп Упсалы Натан Сэдэрблом, а таксама Сусьветны зьвяз для спрыяньня міжнароднаму сяброўству пры супрацоўніцтве Цэркваў, заснавальнікамі якога былі нямецкі багаслоў Фрыдрых Зыгмунд-Шульцэ і біскуп Дацкае царквы Вальдэмар Амундсэн.

Тры экумэнічныя рухі ўтварылі ў траўні 1938 г. Папярэдні камітэт Сусьветнай рады Цэркваў, аднак праз другую сусьветную вайну камітэт ня дзейнічаў.

Толькі ў 1948 г. была афіцыйна абвешчана Сусьветная рада Цэркваў, якая з часам аб’яднала ў сваіх шэрагах трыста пратэстанцкіх дэнамінацый і памесныя праваслаўныя Цэрквы.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

МБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0