У Беларусі, паводле папярэдніх даных, ад засухі пацярпелі пасевы лёну на плошчы каля 3 тыс.га, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Паўлоўскі.

Паводле яго слоў, больш за ўсё пацярпелі пасевы лёну ў пяці раёнах Гродзенскай вобласці — Лідскім, Смаргонскім, Іўеўскім, Дзятлаўскім, Воранаўскім. Між тым, гэта самыя высокаўраджайныя сыравінныя зоны. Ёсць таксама пашкоджаныя палі ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці і ў Бярэзінскім і Любанскім раёнах Мінскай вобласці. У агульнай колькасці гібель пасеваў зарэгістравана на 1,4 тыс. га, а сур’ёзныя пашкоджанні адзначаны на 1,3 тыс. га.

З‑за гарачага надвор’я лён выдаўся нізкарослы. Вышыня сцябла на многіх палях ледзь дасягае 60 см, а значыць, больш будзе атрымана кароткага льновалакна. На пашкоджаных пасевах існуе небяспека наогул не атрымаць ільновалакна. Справа ў тым, што пры высокай тэмпературы не змогуць сфарміравацца лубяныя валокны.

У Віцебскай вобласці — у галоўнай сыравіннай зоне краіны — каля 270 га пасеваў ільну пабіла градам. Усяго льноі у краіне засеяна 69,9 тыс. га.

БелТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0