У Беларусі ў 1996 г. быў шанец стаць першай эўрапейскай краінай, у якой адбылася працэдура імпічмэнту. Першай такой краінай стала, аднак, у 2004 г. суседняя Літва. І хоць Раландас Паксас шмат у чым адрозьніваецца ад Аляксандра Лукашэнкі, гісторыя палітычнага падзеньня літоўскага прэзыдэнта дае падставы лішні раз паразважаць над учарашнім і сёньняшнім днём Беларусі.

Для таго, каб у свой час распачаць працэдуру імпічмэнту, не хапіла ўсяго некалькіх подпісаў дэпутатаў Вярхоўнага Савету. І яшчэ — мужнасьці тагачаснага старшыні Канстытуцыйнага суду ды некаторых судзьдзяў. А яшчэ — пасьлядоўнасьці кіраўніцтва парлямэнту, рашучасьці й сьмеласьці апазыцыі. Іншымі словамі — не было ўмоваў, пры якіх гэта стала б магчымым. Не было дэманстрацыяў за адстаўку кіраўніка дзяржавы, як, дарэчы, і супраць. Грамадзтва да гэтага тады проста не сасьпела.

Прыклад сёньняшняй Літвы паказвае, якая цяжкая гэта справа — дэмакратычная працэдура. Быў момант — паміж ініцыятывай імпічмэнту ў Сойме і разглядам справы ў Канстытуцыйным судзе, — калі здавалася: нічога ня будзе. Нават штодзённая прэса быццам стамілася пісаць аб справе Паксаса. Некаторыя зь беларускіх журналістаў, абазнаных у літоўскае сытуацыі, упэўнена казалі: справу спусьцяць на тармазах.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Віталь Тарас

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0