Мэл Гібсан, амэрыканская кіназорка №1, уладальнік пяці «Оскараў», бацька сямёх дзяцей, шчыры каталік, зрабіў фільм, які адны называюць «антысэміцкім», другія — «занадта жорсткім» і «натуралістычным», а трэція папросту захапляюцца ўбачаным. У рэдакцыі «НН» адбыўся прагляд фільму.

На здымкі «Пакутаў Хрыстовых» рэжысэр выдаткаваў уласныя 25 млн даляраў. Фільм быў выраблены на заснаванай ім жа студыі «Icon Productions» (ад слова «іcon» — «абраз»). Прэм’ера была прымеркаваная да пачатку Вялікага Посту і адбылася 25 лютага ў Папялцовую сераду. Толькі за першы дзень пракату фільм сабраў 20 млн даляраў. «Пакуты» ў ЗША і Канадзе ўжо сабралі каля 300 млн даляраў, паглядзелі іх каля 30 млн чалавек. У Польшчы, як чакаецца, яны зьбяруць да трох мільёнаў гледачоў. Гэта ўдвая меней, чым апошняя вэрсія «Агнём і мячом», але — посьпех шалёны.

Не апошнюю ролю ў прамоцыі адыграла фраза «вось так усё й было», нібыта прамоўленая Папам пасьля прагляду. Яе растыражавалі СМІ, пакуль Ватыкан пасьпеў даць абвяржэньне. Папа не камэнтуе фільмаў, якія глядзіць.

І ўсё ж прыватную аўдыенцыю выканаўцу ролі Хрыста Ян Павал II даў, а Прэфэкт Кангрэгацыі ў справах духавенства кардынал Ояс параіў кожнаму каталіцкаму сьвятару паглядзець фільм Гібсана.

Стужка паказвае апошнія 12 гадзінаў зямнога жыцьця Ісуса. Дванаццаць гадзінаў ад Гефсіманіі да Кальварыі. Хрыста сыграў амэрыканец Джым Кевізэл, якому на момант пачатку здымкаў якраз споўнілася 33 гады. Румына-вугорская габрэйка Мая Моргенштэрн стварае амаль іканапісны эвангельскі вобраз Маці Божай. Марыя Магдалена — франка-італьянская сэкс-дыва Моніка Бэлючы. Апостал Ян — баўгарын Хрыста Жыўкаў. Шатана-спакушальніка сыграла дачка Адрыяна Чэлентана Разалінда. Цікава раскрыты вобраз Юды: ягоная безабароннасьць перад малымі дзецьмі пасьля здрады, чарвівы труп вярблюда, вяроўка, сук…

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Андрэй Скурко, Мікола Арцюхоў, Руслан Равяка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0