Адкліканая ліцэнзія на мастацкі фільм Андрэя Кудзіненкі «Акупацыя. Містэрыі».
Гэта значыць, што карціну нельга будзе дэманстраваць у Беларусі. Рашэньне аб спыненьні ліцэнзіі прыняў асабіста кіраўнік Дзяржаўнага рэгістру кінавідэапрадукцыі Юры Цьвяткоў. Астатнія сябры камісіі выказаліся супраць. На знак пратэсту пасьля гэтага рашэньня і з прычыны нерэгістрацыі фільму «Рэквіем» пра Васіля Быкава з складу камісіі выйшла кінакрытык Ала Бабкова.
Таленавіты фільм Кудзіненкі адпрэчаны як «не адпаведны рэчаіснасьці». Стужка ня ўпісваецца ў афіцыйны канон вялікай айчыннай: у карціне няма сусальных вобразаў. Усе — людзі, усім трэба выжываць.
Рэжысэр падзеі не камэнтуе. «НН» вернецца да гэтай тэмы.
АШ