Навакольнае асяродзьдзе драбнее з кожным пакаленьнем. А паколькі ўсё пазнаецца ў параўнаньні, ужо сёньня стогадовае дрэва для нас іграе ролю тысячагадовага: папросту параўноўваць няма з чым. Наяўны прыклад — нашае тысячагадовае Берасьце.

Паспрабуйце знайсьці ў нашым горадзе хоць бы адзін варты прыродны цуд. А былі… і не адзін. На нашых вачах усё пайшло пад лязо сякеры. Дрэвы-гіганты нас ужо папросту палохаюць, зь імі міжвольна параўноўваецца і астатняе, а з гэтым астатнім — слаба. І каб ступень параўнаньня зьнізіць, чалавек, узброены мэханізаванай пілой, косіць усё налева і направа. Раскажу адну гісторыю пра дрэвы. Гэта здарылася ў 20-я гады мінулага стагодзьдзя, у гады вялікай эканамічнай дэпрэсіі, якая закранула і нашыя мясьціны.

Гаворка пойдзе пра Ракавіцу, што за 20 км на поўнач ад Берасьця. Тэадор Талочка, сын Яна Талочкі, паўстанца 1863 г., апошні ўладальнік маёнтку ў Ракавіцы, у сваіх успамінах распавядае: «…Я мусіў выкарыстоўваць свае і без таго моцна павысяканыя лясы як крыніцу капіталу для набыцьця сельскагаспадарчага інвэнтару, насеньня і збожжа. З гэтай мэтай неабходна было высекчы некалькі сотняў тысячагадовых, улюбёных маіх дубоў з Раковіцкага парку, якія памяталі ня толькі караля Ягайлу, але яшчэ й Пяста. Шукаючы пакупнікоў, я натрапіў на гданьскіх купцоў. Прыехалі два немцы. Пахадзілі па парку, пастукалі кіёчкамі па дубах, памармыталі нешта і, пыхкаючы люлькамі, флегматычна заявілі, што яны не зацікаўленыя ў гэтых дубах. Хоць дубы вельмі прыгожыя, але мусілі быць сьсечаныя пяцьсот ці сямсот гадоў таму, а цяпер ня маюць ніякага рынкавага кошту, хіба што годныя на паліва.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Анатоль Гладышчук, Берасьце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0