23.04.2004 / 13:00

Клінічная сьмерць за тры эўра

Былы загадчык артапэдычнага аддзяленьня санаторыю «Беларусь» у Друскеніках, кіраўнік Таварыства беларускай культуры Друскенікаў Іван Ломаць ледзь не памёр на гарадзенскім вакзале. Некалі дзякуючы ягоным намаганьням санаторый «Беларусь» застаўся беларускім.

Былы доктар вяртаўся 21 сакавіка ад сына з Горадні дадому ў Літву. І зьбіраўся набыць квіток за літы ў літоўскім аўтобусе, які абсталяваны касавым апаратам. Аднак беларуская пасадачная кантралёрка заявіла, што ўсе білеты трэба купляць у касах аўтавакзалу, а літоўскі кіроўца ня мае права тутака прадаваць іх.

Рэч у тым, што пры пакупцы квіткоў у касах аўтавакзалу замежнікам даводзіцца аплачваць яшчэ і мясцовы збор у 8750 рублёў, ці 3 эўра, які ў квітках пазначаны як экалягічны. Зь беларускіх грамадзян спаганяецца 4375 рублёў. Калі ж набываць квіткі ў кіроўцы літоўскага аўтобуса «Горадня—Коўна», дык гэтага збору можна не плаціць.

Згодна з пастановай Савету Міністраў Беларусі №227 ад 3 сакавіка 2004 г., супрацоўнікі «Беларусі», а таксама людзі, якія маюць сваякоў у прыгранічнай зоне, вызваляюцца ад выплаты мясцовага збору.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Руслан Равяка

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру