Газэта «The Times» выбрала 50 найлепшых футбалістаў сьвету. На першым месцы апынулася зорка Мілану — Кака. Адразу ж за ім — Ранальдзінью з «Барсэлёны» і Крыштыяну Раналду з «Манчэстар Юнайтэд»

Першае месца для Кака «Times» тлумачыць так: «Як ніхто іншы ён спалучае ў сабе бразыльскі палёт з эўрапейскай прастатой. Кака — прадукт дзьвюх культураў, ён мае ўсе добрыя якасьці і ніводнай хібы.»

У першай дзясятцы апынуліся цэлых тры гульцы «Барсэлёны» (Раналдзінью, Самюэль Это’о i Ліянэль Мэсі), а для мюнхэнскай «Баварыі» знайшлося толькі адно месца (Філіп Лам).

У рэйтынгу няма найлепшага футбаліста мінулага году — Фабіё Канавара («Рэал» Мадрыд), Давіда Сільвы («Валенсія»), Рыо Фэрдынанда (МЮ), Франка Рыбэры («Баварыя») i Масіма Оды («Мілян»).

Поўны сьпіс 50-ці

Вольга Данішэвіч паводле gazeta.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0