У мястэчку Ракаве (Валожынскі раён) адкрылася прыватная галерэя «Янушкевічы» і музэй.

Іх заснавалі браты Янушкевічы, самыя вядомыя зь якіх — скульптар Валяр’ян і мастак Фэлікс. Галерэя месьціцца побач з касьцёлам, апетым у «Народным альбоме». У галерэі на плошчы каля 500 кв.м разьмяшчаюцца творы братоў Янушкевічаў, а таксама іхных сяброў. Акрамя таго, тут можна пабачыць ракаўскую краязнаўча-гістарычную экспазыцыю — кнігі, керамічныя й шкляныя вырабы, польскамоўныя і нямецкамоўныя шыльды й дакумэнты. Самы каштоўны экспанат — падарожны працоўны столік Адама Міцкевіча, — адзін з продкаў Янушкевічаў працаваў у яго сакратаром. Гэта ўжо другі ў мястэчку музэй. Першы, прысьвечаны знакамітым літаратарам Ракаўшчыны, заснаваў іншы вядомы ўраджэнец Ракава — прафэсар Вячаслаў Рагойша.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0