Намесьнік старшыні Партыі БНФ, дэпутат Пухавіцкага райсавету Алесь Міхалевіч адказвае на пытаньні «НН» па выхадзе з турмы, дзе ён адседзеў 10 сутак як суарганізатар «Чарнобыльскага шляху».

«НН»: Ці актуальнае цяпер палітычнае пакутніцтва? Вы селі на 10 сутак за мерапрыемства, куды прыйшло 1000 чалавек.

Алесь Міхалевіч: Я не плянаваў сесьці ў турму. «Чарнобыльскі шлях» праводзіцца з канца 80-х — з шэсьцем, са званом. Я лічу, што традыцыя павінна працягвацца. І калі паўстала пытаньне, хто будзе заяўнікам ад нашае Партыі, абралі мяне.

«НН»: А гэтая традыцыя не замшэла? Традыцыя мусіць прыносіць задавальненьне альбо дывідэнды. Чарнобыль жа абрыд нават тым, хто ад яго пацярпеў.

А.М.: Я не лічу, што ўвага да Чарнобылю мусіць прыносіць дывідэнды. Гэта пазыцыя чалавека, які называе сябе кіраўніком дзяржавы. А апазыцыя будзе з увагаю ставіцца да пытаньня, бо гэта пытаньне фізычнага выжываньня нацыі. Тыя, хто засталіся цяпер на заражаных тэрыторыях, — збольшага ня надта актыўныя людзі. Актыўныя пазьяжджалі. Я прыгадваю пачатак 90-х, калі кожны год у прычарнобыльскіх раёнах ствараліся суполкі, структуры БНФ, а праз год ад гэтых структураў нічога не заставался, бо гэта ўсё былі людзі актыўныя, якія разумелі небясьпеку для сябе, сваіх сем’яў і папросту зьяжджалі. Нельга казаць, што Чарнобыль не прыцягвае ўвагі. Прыцягвае, і вельмі пільную, асабліва з боку навукоўцаў. Але трэба разумець, што ёсьць стомленасьць праблемаю і ўсьведамленьне таго, што цяпер нельга нічога зрабіць. Калі нічога нельга зрабіць, трэба проста жыць і радавацца жыцьцю. Што шмат хто й робіць.

«НН»: Гэта быў Ваш першы тэрмін. Пра што думалася на нарах?

А.М.: Я быў там зь сябрам — Аляксандрам Козелам з АГП, да таго ж у камэры знаходзіліся вельмі цікавыя людзі, якія адседзелі пэўныя тэрміны на зоне і ў турмах. Было цікава паглядзець, як жывуць тыя, каго цяжка залічыць да сацыяльных вяршкоў. Гэтыя людзі таксама не падтрымліваюць Лукашэнку, а чакаюць нейкага сыгналу ад нас, чым яны канкрэтна могуць дапамагчы.

«НН»: Алесь, а ці трэба цяпер ладзіць акцыі супраціву? Людзі навучыліся неяк жыць, зарабляць, хоць і па-шэраму. Бяруць крэдыты, будуюць жыльлё, здаюць яго; бяруць крэдыты, набываюць футры й побытавую тэхніку. Гандлююць на рынку. Падзарабляюць у Польшчы, Літве й Расеі. Карацей, прыстасаваліся, на вуліцы ня пойдуць.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Гутарыла Сьвятлана Курс

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0