Абласная адміністрацыя «спусьціла плян» на кожны з 22 раёнаў Менскай вобласьці: адукацыйныя ўстановы маюць выгадаваць за год 1400 сьвіней.

Дзе шукаць праўды настаўнікам? Юрыст Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Уладзімер Адынец кажа, што найперш — у мясцовых упраўленьнях Дзяржаўнай інспэкцыі працы пры Міністэрстве працы й сацыяльнай абароны. Не павінны заставацца ўбаку і прафсаюзы, якраз і створаныя для абароны сваіх чальцоў.

«Школьная сьвінагадоўля», задуманая ўладамі Меншчыны, супярэчыць беларускаму заканадаўству, найперш — Працоўнаму кодэксу, зазначыў Ул. Адынец. 41-ы артыкул Канстытуцыі Беларусі кажа: «Прымусовая праца забараняецца, апрача працы ці службы, вызначанай прыгаворам суду ці ў адпаведнасьці з законам аб надзвычайным і ваенным становішчы». У арт.13 ПК таксама гаворыцца пра забарону прымусовай працы: «Прымусовай працай лічыцца работа, якую патрабуюць ад работніка пад пагрозай прымяненьня якога-небудзь насільнага ўзьдзеяньня, у тым ліку ў якасьці:

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

АШ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0