Новая трактоўка ўладамі сьвята 9 траўня — рэквіем да сотай гадавіны клясыка сюррэалізму Сальвадора Далі.
Сэміялягічныя прыгоды савецкіх сьвятаў — вялікая і цікавая тэма. 8 Сакавіка было прыдумана сацыялісткай Кларай Цэткін як дзень барацьбы «другога полу» за роўнасьць зь першым. Сёньня 8 Сакавіка выглядае як караоке мужчынскіх стэрэатыпаў у дачыненьні да фэмінаў, якія ад прыроды такія рахіткі, што трэба іх абараняць, песьціць і дарыць кветкі. Плянка маразму ўзята ў Гомелі, дзе на апошняе 8 Сакавіка жаночыя дэлегацыі ўсклалі кветкі да помніка княгіні Паскевіч. Жонка князя, які асабіста душыў паплечнікаў Цэткін у Будапэшце і Варшаве, відавочна, дасюль прапэлерам круціцца ў труне.
1 Траўня было ўведзена другім Інтэрнацыяналам як сьвята салідарнасьці працоўных, а атрымаўся «дзень дачніка», 23 Лютага было задумана як дзень жаўнераў РККА, а на выхадзе маем сьвята ўсіх, хто мае першасныя мужчынскія палавыя прыметы.
Сьвята перамогі таксама не пазьбегла вясёлай трансфармацыі. У свой час 9 Траўня было ўведзена як сьвята перамогі над фашызмам, пад якім разумелася «тэрарыстычная дыктатура самых рэакцыйных сілаў манапалістычнага капіталу» (ВСЭ).
Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".
Лёлік Ушкін