ТОП-10 слэнгу беларускага шоў-бізнэсу

«Беларускі шоў-бізнэс разьвіваецца па-партызанску», — кажа Віталь Супрановіч з «БМА-group». «Нам і так усім гамон», — сьцьвярджае на канцэртах Лявон Вольскі. Генэралы і партызаны айчыннага року ды прэсы — пра слэнг беларускае сцэны.

Гамон — поўны гамбец. Было ўведзена ў беларускі шоў-бізнэс дзякуючы песьні-ляманту «Нам усім гамон!» — самаму кароткаму гіту «N.R.M.». Лявон Вольскі кажа, што слова цалкам натуральнае. Яго выкарыстоўваюць у некаторых беларускіх гаворках, адкуль яно і трапіла ў песеньку. Але ж на канцэртах на прапанову фэнаў пракрычаць гэты гіт Вольскі нярэдка адказвае: «Нам і так усім гамон!»

Генэралы — абагульненая назва найлепшых беларускіх рок-гуртоў. Раней, у залатыя часы «Рок-каранацыі», іх называлі каралямі. Назва замацавалася пасьля фэсту «Генэралы айчыннага року». Арганізатар шоў Віталь Супрановіч кажа, што слова «генэралы» досыць умоўнае. Аднак падчас прамоўшану канцэрту маладыя гурты-канкурсанты былі аднесены да «лейтэнантаў», таму ўмоўнасьць можа зрабіцца традыцыяй. Дарэчы, слова прыдумаў музычны журналіст Вітаўт Мартыненка.

Дыскарня — музычная крама. Слова атрымала вялікае пашырэньне пасьля шэрагу рэклям плыткі Зьміцера Вайцюшкевіча «Паравіны году» ў «НН». Паходжаньне — паводле аналёгіі са словамі «кавярня» і «кнігарня».

Каза — канцэртная заля «Менск». Мікола Шакель, рэдактар «Студэнцкай думкі», кажа: «Мы называлі залю «Менск» «казой» яшчэ ў часы майго студэнцтва — годзе ў 1997-м». Але ж у шырокі ўжытак слоўца ўвайшло пасьля сэрыі супэрпасьпяховых беларускіх канцэртаў за апошнія паўгоду. Пасьля першага зь іх — выступу «Крамбамбулі» — «НН» выйшла з загалоўкам на першай старонцы: «Каза стаяла на рагах».

Лявонка

...

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Сяргей Трафілаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0