Навошта езьдзім мы ў каробках мэталічных?

«Навошта езьдзім мы ў каробках мэталічных

Штораніцы, штовечар і штоноч?

Апроч аўтобусаў, тралейбусаў прывычных

Ёсьць пара верных служкаў — хуткіх ног...»

Я зноў іду скрозь горад, як лячу скрозь гора.

Так на зьмярканьні, перагнаўшы гром,

Ляціць маланка — зьнітаваць сабой прастору

Скрозь хмару, набрынялую дажджом.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0