У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі «зарубілі» зборнік артыкулаў па ваеннай гісторыі, падрыхтаваны да 60-годзьдзя вызваленьня Беларусі. Як стала вядома «НН», падчас падрыхтоўкі да друку кніга трапіла на вочы колішняму прэзыдэнту Акадэміі фізыку Мікалаю Барысевічу. Найбольш акадэмік Барысевіч не ўпадабаў артыкулу супрацоўніка аддзелу ваеннай гісторыі Інстытуту, аўтара «НН» Алега Гардзіенкі, прысьвечаны дзейнасьці Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы падчас другой сусьветнай вайны. Аўтару зрабілі закід, што ў працы не паказана роля камуністаў у змаганьні з фашыстамі, не адзначана колькасьць загінулых на фронце і ў партызанах.

Праўда, в.а. дырэктара Інстытуту гісторыі Мікалай Сташкевіч кажа, што зборнік не пусьцілі ў друк зусім зь іншых прычынаў: «Ён рыхтаваўся пад юбілей вызваленьня Беларусі, але там вельмі мала артыкулаў, прысьвечаных менавіта вызваленьню, — асноўны ўпор робіцца ўвогуле на ваеннай гісторыі». Зборнік матэрыялаў па ваеннай гісторыі выходзіць ужо трэці раз, і сёлета ён упершыню меўся быць тэматычным: шумны юбілей даваў нагоду. І хаця зборнік ня меўся быць цалкам «вызваленскім», усё ж больш як палова артыкулаў прысьвячалася гісторыі Беларусі падчас другой сусьветнай вайны.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

АШ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0