Дзяжурствы ў Курапатах будуць працягвацца — пра гэта заявіў старшыня курапацкай дружыны Ўладзімер Кішкурна. 22 траўня, калі павінна было адбыцца першае дзяжурства дружыньнікаў, у Курапаты прыбылі міліцыянты й паказалі пастанову Бараўлянскага сельскага выканкаму пра адмену ранейшага рашэньня ўтварыць дружыну. Падставай для гэтай адмовы стала тое, што ніводзін з удзельнікаў дружыны не жыве й не працуе на тэрыторыі сельсавету. «Яны паказалі «Прыкладнае палажэньне аб добраахвотных народных дружынах», дзе запісана, што дружыны фармуюцца паводле тэрытарыяльна-вытворчага прынцыпу. Я ім тлумачу, што «прыкладнае» — значыць, толькі ўзор, які можна мяняць. А яны мне: не, гэта закон, мы яго выконваем і нічога не мяняем», — расказаў У.Кішкурна пра свае перамовы з кіраўніцтвам сельвыканкаму.

Паводле словаў кіраўніка курапацкай дружыны, дзяжурствы ўсё адно будуць працягвацца. Толькі цяпер дружыньнікі ня будуць мець афіцыйнага статусу, а значыць, ня змогуць складаць пратаколы на хуліганаў.

АШ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0