Што вы будзеце рабіць, калі прыйдзеце да ўлады? Палітык Сяргей Салаш даў адказ на гэтае пытаньне ў выглядзе кнігі «Барысаў і рэгіён: стратэгія разьвіцьця».

Першы ў краіне такога кшталту стратэгічны праект разьвіцьця рэгіёну напісаны па-беларуску. Разам з Салашам над ім працавалі эканамісты Зьміцер Бабіцкі ды Ўладзімер Валетка. Праграма прагматычная і жыцьцёвая ў частцы, якая датычыць галоўнай апоры незалежнага грамадзтва, — сацыяльнай сфэры й прыватнага бізнэсу, і ідэалістычная там, куды нага апазыцыі пакуль што не ступала, — у сельскай гаспадарцы. Напрыклад, вядзецца гаворка пра рэстытуцыю зямлі ўласьнікам да 1917 г. Зрэшты, «выкананьне хаця б паловы пастаўленых мэтаў зробіць Барысаўшчыну адным з найбольш прывабных куткоў Беларусі», — мяркуе прафэсар БДЭУ Павал Гейзьлер.

Каб атрымаць кнігу, пішэце на [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0