Пасьля апошняга выступленьня аднаго з самых вядомых амэрыканскіх гумарыстаў нікому не да сьмеху. Біл Косьбі шакаваў усіх сваімі поглядамі на чарнаскурых амэрыканцаў.

У час, калі «Нью-Ёрк Таймз», Сі-Эн-Эн і кангрэсмэны абмяркоўваюць Ірак і кампанію па выбарах прэзыдэнта, у школах, касьцёлах, радыёперадачах, куды тэлефануюць слухачы, на сходах грамадзкіх арганізацый і ў суполках чарнаскурых дзеячоў некалькі дзён гаворка толькі пра адно — пра выступленьне Біла Косьбі.

Комік, які дзякуючы вядомай на ўвесь сьвет праграме «Шоў Біла Косьбі» зарабіў у 80-х і 90-х гадах мільёны даляраў, выступаў два тыдні таму на вялікім прыёме ў Вашынгтоне з нагоды 50-гадовага юбілею пастановы Вярхоўнага Суду, якая забараніла расавую сэгрэгацыю ў амэрыканскіх школах. У прысутнасьці дзясяткаў афраамэрыканскіх дзеячоў з усёй Амэрыкі Косьбі, які зрабіўся ў свой час адной зь першых чарнаскурых тэлезорак, атрымліваў узнагароду за сваю дабрачынную дзейнасьць. І ў гэты момант, з характэрным для яго красамоўствам, вострым як брытва языком ён атакаваў чорных жыхароў бедных раёнаў. Ён абвінаваціў іх у безыніцыятыўнасьці й безадказнасьці, у дрэнным выхаваньні дзяцей, у бязладным палавым жыцьці падлеткаў, пазашлюбных дзецях, непавазе да закону і сацыяльнай пасіўнасьці — у адрозьненьне ад тае актыўнасьці, якая характарызавала пакаленьні, што ў свой час змагаліся за правы чарнаскурага насельніцтва (фрагмэнты выступленьня вы можаце прачытаць ніжэй).

Лідэры афраамэрыканцаў слухалі прамову ў шоку, з каменнымі тварамі. Потым на сцэну выйшаў арганізатар прыёму, прэзыдэнт Нацыянальнай асацыяцыі за прагрэс каляровага насельніцтва (НАПКН) — найбуйнейшай арганізацыі, якая змагаецца за правы чарнаскурых амэрыканцаў. Усе з напружаньнем чакалі, што будзе. Але Кейсі Мф’юм шчыра абняў Косьбі. Потым ён прызнаўся, што, хоць гэта былі прыкрыя словы, ён згодзен з большасьцю зь іх.

Нічога ня буду абвяргаць

Прайшло некалькі дзён, пакуль выступленьне Косьбі трапіла ў цэнтральныя амэрыканскія СМІ. Апошнія нібыта вагаліся: ці не парушае яно залішне рамкі палітычнай карэктнасьці. Нібыта чакалі, ці не абвергне Косьбі свае словы, сказаўшы, што яго ня так зразумелі.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0