Слова «сярэдні» не абавязкова азначае шэры ці безаблічны. Часопіс «Тime» у біяграфіі 40-га прэзыдэнта ЗША ўжывае гэты эпітэт тройчы. Рональд Рэйган нарадзіўся на Сярэднім Захадзе, у палітыцы адстойваў інтарэсы сярэдняе клясы і ў вачох выбарцаў быў тыповым сярэднім амэрыканцам. Можна яшчэ дадаць, што Рэйган быў даволі сярэднім акторам у кіно. Але гэтага ніяк ня скажаш пра ягонае акторства на сусьветнай палітычнай сцэне.

Цікава, што бацька Рэйгана быў паводле перакананьняў дэмакратам. Рэйган спачатку таксама сымпатызаваў дэмакратам, але праславіўся як адзін з найбольш выбітных рэспубліканцаў у гісторыі ЗША.

У гады «вялікай дэпрэсіі» Рональд зарабляў 100 даляраў за тыдзень у якасьці спартовага камэнтатара на радыёстанцыі «Who». Калі ён здымаўся ў кіно — часьцей за ўсё ў ролях каўбояў, — ягоны заробак у сярэднім складаў 3500 даляраў. Гэта было ня так і шмат, нават на тыя часы. Нічога дзіўнага, што Рэйган апынуўся ў шэрагу прафсаюзных актывістаў, абаронцаў правоў шараговых кінаактораў. Гэты факт, праўда, ніяк не паўплываў у будучыні на рашэньне прэзыдэнта Рэйгана разагнаць прафсаюз авіядыспэтчараў, які спрабаваў арганізаваць страйк у нацыянальных аэрапортах. Ён праводзіў у жыцьцё палітыку скарачэньня падаткаў і адначасова — скарачэньня дзяржаўнай падтрымкі пэўных катэгорыяў насельніцтва. Такая палітыка атрымала назву «рэйганомікі».

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Віталь Тарас

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0