Разве могут поэта звать Тодар?

Эўрапеізацыя ды вэстэрнізацыя — працэсы патрэбныя ды непазьбежныя, асабліва для тых, хто ратуецца ад братэрскае русіфікацыі. Аднак тутэйшыя аўтахтоны нахабна працягваюць захоўваць адмерлыя рэшткі свае псэўдакультуры (мачанку, саламяныя куфэркі ды дзікунскія імёны). З мэтаю захаваньня гуманізму ды дэмакратыі прапаную перапісаць гісторыю нацыянальнае літаратуры, адаптаваць прозьвішчы да сусьветных стандартаў ды заўжды падкрэсьліваць заходнеэўрапейскую арыентацыю творцаў. Пачатковы сьпіс уключае наступных асобаў:

Аліса Натс (Эліза Ажэшка)

Алекс Бітл (Алесь Жук)

Алекс Валкейна (Алесь Гарун)

Алекс Найтынгейл (Алесь Салавей)

Алекс Пэтэрсан (Алесь Петрашкевіч)

Алекс Рынга (Алесь Звонак)

Алекс Фіст (Аляксей Кулакоўскі)

Аньці (Цётка)

Бэзыл Блэксьміт (Васіль Каваль)

Вэл Трыхома (Валянціна Коўтун)

Грэг Энт (Рыгор Мурашка)

Джо Вуд (Язэп Пушча)

Джон Мідсамэрнайт (Янка Купала)

Джэк Рай (Якуб Колас)

Джон Самбрэра (Янка Брыль)

Долі Элк (Еўдакія Лось)

Кенэт Нэтл (Кандрат Крапіва)

Лео Піджэн (Леанід Галубовіч)

Майкл Сагітарыё (Міхась Стральцоў)

Макс Годгіфтыд (Максім Багдановіч)

Майкл Рыд (Міхась Чарот)

Піт Айброў (Пятрусь Броўка)

Піт Броўкен (Пятро Ламан)

Плюта Хед (Платон Галавач)

Рэй Кеп (Раіса Баравікова)

Софі Чэк (Соф’я Шах)

Тэса Купэр (Таіса Бондар)

Філ Чаплінг (Тодар Кляшторны)

Мэры Клаўдліт (Болачка)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0