Праход Вэнэры па дыску Сонца

(Ілюзіі лета)

Да Сонца

Туліцца Вэнэра,

Як дзеўчына

Да кавалера.

— Глядзі —

Кахаюцца плянэты!

— Павер,

Ілюзія і гэта.

Здаецца,

Лашчацца й краіны —

Адно ў вяках пакуль

Ня згінуць...

Пакуль свабодныя —

Жывыя,

О, Беларусь,

Мая Расія!

08.06.2004

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0