Як паказаў апошні перапіс насельніцтва, сярэднестатыстычны беларускамоўны ніякі не беларускамоўны. Ён — беларускамоўная.
* * *
Чым падобныя наркамаўка і наркаманка?
Абедзьве ня здатныя пісаць словы цьвяроза і зьвязна.
* * *
Ёсьць такія беларусы, якія думаюць, што «шакаляд з разынкамі» — гэта штосьці накшталт джэнтэльмэнскага набору. Любыя суайчыньнікі! Вы жорстка памыляецеся!
* * *
Згодна з статыстыкай, слова, якое найчасьцей ужываецца настаўнікамі беларускай мовы, гэта «Атакібудзе!»
* * *
— «От жа гэтая мова!» — кажуць злыя языкі.
Павал Касьцюкевіч