«Работа над памылкамі надвор’я», «Віцебск: ёсьць ідэі», «Сяло адродзяць новыя тэхналёгіі» — гэта загалоўкі сьвежай дзяржаўнай прэсы. Ні слова пра галадоўку дэпутатаў, самую незвычайную дый самую значную падзею палітычнага жыцьця.

Маўчаньне тых, чыя прафэсія — гаварыць, інфармаваць, лёгка тлумачыцца. Напісаць пра галадоўку добра ці дрэнна — усё адно трэба паясьніць, чаму ўлада так упарта адмаўляецца ўвесьці ў выбарчае заканадаўства элемэнтарныя нормы празрыстага падліку галасоў, а паясьніць гэта з выгадай для ўлады немагчыма. І колькі такіх тэмаў, пра якія афіцыйныя выданьні — ні гу-гу!

Ці можа быць лепшы аргумэнт на карысьць незалежнасьці СМІ, чым гэтыя панурыя фігуры ўмаўчаньня?

Андрэй Дынько

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0