25.06.2004 / 13:00

Галадуй не галадуй

Махатма Гандзi, дысыдэнт Марчанка, Бобi Сэндс, Эмiлiна Панкхруст... Цяпер клюб славутых палiтгаладоўшчыкаў папоўнiся беларускiмi «рэспублiканцамi».

Гiстарычны факт: тэрарысты «Нямецкага Чырвонага войска» (RAF), iдучы «на дзела», бралi з сабой фотку Вольфганга Рамса — рафаўскага баевiка, якi памёр у насьледак палiтычнай галадоўкi. Выява жмурыка павiнна была ўводзiць левакоў у транс нянавiсьцi да «грамадзтва сьвіньняў» (сучасны капiталiзм у тэрмiналёгii тэрарыстаў ). Ня думаю, што ў РБ, дзе большасьць — антылукашысты, шмат хто паставiў у трумо партрэты дэпутатаў «Рэспублiкi». Палiтычная галадоўка як эфэктная зброя фурычыць выключна пры ўмове шалёнай мэдыя-кампанii або наяўнасьцi грамадзянскай супольнасьцi — прадукту асаблiвай фазы разьвiцьця грамадзтва. Грамадзтва, якое лiчыць найвышэйшай каштоўнасьцю асобу i, натуральна, яе жыцьцё. Уявiце, што халопы графа Прушынскага прыблiзна ў XV ст. абвесьцiлi палiтгаладоўку, патрабуючы ад Сойму ВКЛ выбараў сельскiх войтаў пад кантролем мiжнародных iнспэктараў зь Сьвятарнай Рымскай імпэрыi. Мяркую, справа не дайшла б нават да вынасу пытаньня на разгляд сэсii.

Адзiная пэрспэктыва ў аўтарытарных дзяржавах праводзiць страйк — выкарыстоўваць чыноўнiчы комплекс «я чалавек маленькi». Нiводны мэн на месцах не жадае быць крайнiм, калi размова iдзе пра жыцьцё i сьмерць. Як камэндант мардоўскiх лягероў, дзе ў 1974-м дысыдэнты адмовiлiся жэрці баланду, гэтак i начальнiк Акрэсьцiна ня хоча мець гемарою за тое, што ягоны клiент адкінуў канькi, ды яшчэ ў насьледак палiтгаладоўкi. У наступны раз раю Фралову праводзiць акцыю на дачы ў Канаплёва.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Лёлік Ушкін

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру