30 траўня ў царкве Жыровіцкай Маці Божай у Гайлэнд-Парку (штат Нью-Джэрзі, ЗША) адслужыў першую багаслужбу япіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Васіль, які стаў наймаладзейшым ярархам БАПЦ, што дзее ў Амэрыцы.

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасьці.

Уладыка Васіль (у сьвецкім жыцьці Віктар Касьцюк) нарадзіўся 11 верасьня 1971 г. у Пінску. Скончыў у 1995 г. Менскую духоўную сэмінарыю са ступеньню бакалаўра багаслоўя, з 1995 да 1999 г. вучыўся ў Маскоўскай духоўнай акадэміі, якую скончыў са ступеньню кандыдата багаслоўя, напісаўшы — і выдаўшы асобнаю кнігаю — працу «Гісторыя Пінскае япархіі (1921—1944)». У тым самым годзе прыняў манаскі пострыг пад імем Васіль і быў высьвячаны на іерадыякана. Працаваў выкладчыкам літургікі ў Менскай духоўнай сэмінарыі, што ў Жыровічах.

Сайт Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы зазначае, што Васіль «пасьля году выкладчыцкае працы, ня змогшы дзеля антыбеларускага настаўленьня ярархіі Маскоўскага патрыярхату абараніць падрыхтаваную ім на атрыманьне дактарату дысэртацыю «Гісторыя праваслаўя на беларускім Палесьсі (Х—ХХ ст.)», пакінуў Жыровічы й вярнуўся ў родны Пінск». Празь нейкі час ён наладзіў сувязі зь мітрапалітам Ізяславам (Бруцкім) і Кансысторыяй БАПЦ, на запрашэньне якіх і прыехаў у ЗША.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Эдвард Людовіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0