25.06.2004 / 13:00

Адкрыты фрэскі XVIII стагодзьдзя

Сэнсацыя ў Воршы

На завяршальным этапе рэканструкцыі жылога будынку трынітарскага кляштару ў Воршы адбылася сапраўдная сэнсацыя. У адным з пакояў на першым паверсе, змываючы старую тынкоўку, рабочыя заўважылі на сьцяне выразны відарыс мужчынскага твару. Як аказалася, фрагмэнтамі партрэтаў ды арнамэнтам пакрыты амаль усе сьцены і столь пакою.

Двухпавярховы мураваны будынак быў узьведзены разам з касьцёлам Сьвятой Тройцы ў 1714 г. фундушам Уладзіслава і Адама Саковічаў. Пасьля закрыцьця кляштару ў 1832 г. касьцёл быў перабудаваны ў праваслаўны Ўваскрасенскі сабор, а ў жылым будынку адчынілася гарадзкое вучылішча. За савецкім часам сабор пераабсталявалі ў аэраклюб, а ў будынку разьмясьцілася палкавая школа. Пасьля вайны сабор зь вялікімі намаганьнямі зьнесьлі, а будынак унесьлі ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў, выкарыстоўвалі пад жыльлё, склады ды занальны архіў.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Віктар Лютынскі, Ворша

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру