25.06.2004 / 13:00

Ініцыятыва

Прапаную распачаць вельмі неабходную акцыю «Бясконцы ланцуг праўды», сутнасьць якой у наступным: прачытаўшы чарговы нумар «НН», не кладзіце яго ў газэтніцу і не выкідайце.

Перадайце газэту знаёмаму ці суседу, які ня мае магчымасьці яе набыць. А лепей укіньце газэту ў паштовую скрыню незнаёмага вам чалавека! Таксама, калі ў вас ёсьць мажлівасьць, зрабіце ксэракопіі карысных матэрыялаў газэты і распаўсюдзьце (па скрынях). Кожны сьвядомы чалавек будзе ўдзячны вам за гэтую дабрачыннасьць.

Юрась Бусел, Маладэчна

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру