Нарадзіўся новы Пэле. На першых палосах усіх брытанскіх газэтаў — 18-гадовы бамбардзір зборнай Англіі па футболе Ўэйн Руні. Пасьля «Бітлз» гэта другое дзіця Лівэрпулю, што мае шанцы скарыць сьвет.

Па матчы з Харватыяй, у якім HeRoo забіў два файныя галы, па чатырох галах у выніковым заліку, якія вывелі гэтага фактычна яшчэ пацана ў найлепшыя бамбардзіры Эўра-2004, з Пэле яго параўноўваюць ня толькі газэты, але й капітан ангельцаў Дэвід Бэкхем, зрынуты ідал, якога Руні зацьміў. «Эвэртан» — клюб, у якім гуляе Руні, — ацаніў юнака ў 76 млн эўра. Пацана, які на цырымонію ўручэньня ўзнагароды BBC для маладых адкрыцьцяў году зьявіўся з жуйкай у роце, у майцы на левы бок і гучна шморгаючы. Яго параўноўваюць яшчэ і з Моцартам.

Як і Пэле, Уэйн Руні вырас у беднай сям’і. Ягоны бацька — чарнарабочы, маці — кухарка ў школе. Калі дыетэтык «Эвэртону» спытаўся ў спадарыні Руні, ці правільна харчуецца ейны сынок, тая сказала: «Яму нічога не бракуе. Ямо і каўбасу, і чыпсы, і фасолю». Выглядае Руні як адзін з фанаў, што адставіў пузыр зь півам, аддаў фрэнду патрымаць флаг і выскачыў на поле. На твар ён як хуліган.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Франц Субель

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0