25.06.2004 / 13:00

Новае паляваньне на Ліцэй

Улады далі старт новаму паляваньню на Ліцэй. Так, за апошні тыдзень у Беларускім ПЭН-Цэнтры пабывалі аж тры інспэкцыі — зь міліцыі, падатковай інспэкцыі і Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю. Іх цікавіла, дзе і як займаюцца ліцэісты, якія, тым часам, цяпер на канікулах, пасьля здачы экзамэнаў экстэрнам (сярэдні бал — дзявятка, на ўсіх паралелях). Як стала вядома, вышук ініцыявала Міністэрства адукацыі, разьюшанае тым, што Ліцэй не разваліўся пасьля забароны.

Барыс Тумар

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру