У адрозьненьне ад мінулых гадоў, сёлета ў Будславе міліцыя мела загад распраўляцца з нацыянальнай сымболікай

Сёлета пакланіцца Маці Божай у цудадзейным абразе вырашыў і я зь сябрамі. Выйсьці з Глыбокага 30 чэрвеня нам не ўдалося, мы выйшлі ў дарогу раніцай 1 ліпеня і да дзесяці гадзін змаглі дагнаць глыбоцкую пілігрымку ў Параф’янаве Докшыцкага раёну. З сабою мы ўзялі бела-чырвона-белы сьцяг, які сымбалізуе кроў Хрыста на плашчаніцы.

Каля касьцёлу ў Параф’янаве адпачывалі некалькі пілігрымак — з Глыбокага, Полацку, Шаркаўшчыны. Моладзь радасна вітала наш сьцяг, масава прасілі сфатаграфавацца пры ім. З Параф’янава мы пайшлі разам з глыбоцкай пілігрымкай. Але праз два кілямэтры адной пэнсіянэрцы, якая ішла ў пілігрымцы, не спадабаўся сьцяг, і яна запатрабавала ад ксяндза, каб той прагнаў нас з калёны. Нас папрасілі згарнуць сьцяг, на што мы не пагадзіліся і засталіся чакаць пілігрымку з Полацку. Зь ёй мы прайшлі яшчэ пяць кілямэтраў.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Зьміцер Лупач, Глыбокае—Будслаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0