Не выключае Аляксандар Лукашэнка

«Прыйдзе час, і палітычныя адносіны між Беларусяй і ЭЗ будуць прыўкраснымі, як зь дзяржавамі Ўсходу, з Расеяй. Гэты час не за гарамі», — заявіў кіраўнік Беларусі, прымаючы 6 ліпеня даверчыя лісты пасла Аўстрыі ў Расеі й Беларусі (па спалучэньні) Мартына Вукавіча. «У нас ёсьць уласныя інтарэсы, свае адметнасьці. Мы трохі адрозныя ад ЭЗ. Але мы ня члены ЭЗ. Можа быць, праз гэта і адрозныя. Як толькі мы знойдзем кампраміс, як толькі нашы інтарэсы супадуць — упэўнены, што, можа быць, і Беларусь стане членам Эўразьвязу», — падкрэсьліў Аляксандар Лукашэнка.

Гэтая ў сваім родзе гістарычная заява — упершыню кіраўнік дзяржавы вызнаў магчымасьць далучэньня Беларусі да ЭЗ — была падпсаваная недыпляматычным выпадам. «Тое, што асобным членам ЭЗ нешта не падабаецца ў Беларусі, — прабачце, нам таксама многае недаспадобы ў пэўных дзяржавах Эўразьвязу. Але мы ставімся да гэтага цярпіма».

Апошняе гучала б натуральна, калі б Эўразьвяз быў зацікаўлены ва ўступленьні Беларусі, а не наадварот. Між тым Беларусь не ўваходзіць у лік эўрапейскіх палітычных прыярытэтаў, і краіне прыйдзецца зрабіць нямала высілкаў, каб прычапіцца да эўрацягніка. Пакуль галоўная ўмова паляпшэньня адносінаў, якую ставіць Брусэль, — правядзеньне ў Беларусі свабодных выбараў.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Мікола Бугай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0