Неяк, тусуючыся на нямецкай антыфа-канфэрэнцыi, стаў сьведкам цiкавай дыскусii. Абмяркоўвалi далiкатнае пытаньне — усё большы фiзычны дэфiцыт удзельнiкаў другой сусьветнай.

Няма больш эфэктнай зброi супраць уздыму правага экстрэмiзму, чым асабiстыя сустрэчы маладняку i былых сябраў СС, СА i Вэрмахту, якiя, натуральна, вызналi памылкi маладосьцi. Старыя хутка прамываюць мазгi юным сымпатыкам Алаiзавiча: «Што за музыку слухаеш, сынок? «Die Fahne hoch» Хорста Вэсэля? Кажаш, быў такi герой арыйскай расы, якога забiлi жыдакамунiсты? Ведаў я гэтага Хорста з Фрыдрыхсхайму. Пяро яму пад рабро сапраўды засунулi, аднак не дзеля расы. Прычына банальнейшая — адмовiўся башляць за кватэру. Братва, якой рулiў сябра кампартыi, паставiла яго на «лічыльнік», забiлi стрэлку — i ў вынiку макруха. А ты кажаш — раса. Заплацiў бы Хорст своечасова — дасюль бы гарланiў свае куплеты».

Аднак гады бяруць сваё, i сьведкаў тых легендарных часоў становiцца ўсё менш. Як вынiк, антыфа чэшуць у патылiцах — чым i як можна iх замянiць.

Цiкава, што падобнае пытаньне стаiць i перад беларускiмi ўладамi, якiя дзякуючы жывым удзельнiкам вайны ў значнай ступенi легiтымізуюць свой рэжым. Памятаеце бацькаўскi постэр напярэдадні рэфэрэндуму 96-га «Мы свой выбор сделали» з выявай старушэнцыi-вэтэранкі. Парушыць аўтарытэт вэтэранаў у грамадзтве — табу, i з пункту глежданьня таго, якую ролю адыграла вайна ў фармаваньнi масавай нацыянальнай сьвядомасьцi, гэта нармальна. Пытаньне ў тым, цi захаваецца мiт другой сусьветнай у яго сучаснай iнтэрпрэтацыi, калі вэтэранаў, на жаль, будзе станавiцца ўсё меней. Няцяжка падлiчыць, што такая сытуацыя не за гарамi. Каб у сьвядомым стане ўдзельнiчаць у тых падзеях, WW-2 патрэбна было нарадзiцца як мiнiмум у 1930-м. Такiм чынам, сёньня самаму маладому вэтэрану павiнна быць 74, што паводле дэмаграфiчнай сытуацыі лукашэнкаўскай Беларусi — ужо цуд. Беларусы, старэйшыя за 75 гадоў, як правiла, разьменьваюць зямную карму на прапiску ў пекле або райскiх шатах.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Лёлік Ушкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0