Працягваем трансьляцыю з параду, прысьвечанага n-годзьдзю з дня вызваленьня Беларусі ад разгулу нацыяналістаў і анархіі беспарадку.

Толькі што па залітым сонцам праспэкце адгрукатала грозная вайсковая тэхніка, стройнымі шыхтамі прайшлі прадстаўнікі ўсіх родаў войскаў, паветра яшчэ трымціць пасьля віражоў нашых трох крылатых баявых машынаў. Сьледам на парад выходзяць тыя, хто сымбалізуе вайсковую славу часоў мінулых, на каго раўняюцца сёньняшнія байцы: дружыньнікі Ўладзімера Чырвонае Сонейка, стральцы Івана Жахлівага, сувораўскія чуда-багатыры... Замыкаюць шэсьце партызаны-вызваліцелі на насарогах з заапарку, якія гоняць калёну палонных немцаў.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Пераклад з расейскай. Чытаецца бадзёра, урачыста

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0