1994—2004: 4800 затрыманых, 55 палітычных крымінальнікаў

Штогод у Беларусі адбываецца каля 60 тыс. грамадзянскіх працэсаў, каля 50 тыс. крымінальных. Колькасьць адміністрацыйных правапарушэньняў, паводле статыстыкі Міністэрства ўнутраных спраў, сягае 5 млн штогод. Да судоў даходзіць каля 300 тыс. выпадкаў, бо іх разглядам займаюцца яшчэ й адмі-ністрацыйныя камісіі, а то і проста міліцыянты. Колькі з гэтых працэсаў маюць палітычную матывацыю?

Поўнай статыстыкі палітычных працэсаў не вядзе ніхто. Паводле ацэнак Беларускага Хельсынскага камітэту, у 2003 г. на палітычна матываваных адмі-ністрацыйных працэсах (пасьля затрыманьня на мітынгах, пікетах і пры раздачы ўлётак ды газэт) былі асуджаныя каля 110 чалавек. Прысуды — штрафы, арышты, судовыя папярэджаньні. Агульная ж колькасьць затрыманых у 2003 г., паводле падлікаў «НН», складае 600 чалавек. Большасьць адпускалі без пратаколаў.

Леташні год быў спакойным у палітычным сэнсе. Калі колькасьць пацярпелых паводле палітычных матываў у ім узяць за мінімум, дык атрымаецца, што за 1996—2004 г. маем ня менш за 4800 затрыманых. Калі ж згадаць бурныя 1996-ы (вулічныя веснавыя акцыі), 1999-ы (калі адбываліся паралельныя прэзыдэнцкія выбары), 2001-ы (яшчэ адны выбары), то колькасьць пацярпелых можа быць і большай.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Аркадзь Шанскі