Дэкада ППРБ — драма аб праблемах улады ў мэнтальнай прасторы пераходнага часу, якая не саступае найлепшым трагедыям Шэксьпіра.

Як вядома, байкі Шэксьпіра каціруюцца ня толькі як літаратурныя, але і як гістарычныя. Час, калі Ўільяма грызьлі мукі творчасьці, быў пераломны і супярэчлівы, паколькі якраз тады адбываўся працэс пераходу ад традыцыйнага сярэднявечнага маралітэ да раньнегуманістычных прыколаў. Рычард ІІІ, Кароль Лір, Гамлет, Макбэт — ксэракопіі палітыкаў той эпохі (дарэчы, за 200 гадоў да прыходу Лізаветы ў Англіі зьмянілася 14 манархаў, так што рэзюмэ можна было зрабіць добрае). Мараль літаратурных прыгод згаданых пэрсанажаў — цяжкі пераход ад разуменьня ўлады як «родавай», «дадзенай Богам» да канцэпцыі ўлады маральнай. Пакуль венцаносцы дапетрылі гэты банальны пастулят, яны замачылі безьліч чувакоў (Рычард ІІІ), або — гл. мэдыцынскую картку Гамлета — сталі шызікамі. Ці не адбываецца нешта падобнае ў адной усходнеэўрапейскай краіне, якая знаходзіцца на паўдарозе ад аўтарытарнай канцэпцыі ўлады, з усімі яе этычнымі атрыбутамі, да новай канцэпцыі — улады маральнай і дэмакратычнай?

У такім кантэксьце асоба яе лідэра набывае абрысы шэксьпіраўскіх пэрсанажаў — экзыстэнцыяльных адзіночак на троне, якім цяжка ўпісацца ў новыя топасы. Выхад — арыгінальна рэфлексаваць.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Лёлік Ушкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0