Крэмль падтрымаў квітнеючую беларускую эканоміку матэрыяльна.

Кіраўніца ж рабочай групы парлямэнцкай асамблеі АБСЭ абмежавалася вітаньнем палаце прадстаўнікоў, што гэтак адважна змагаецца за пашырэньне функцый заканадаўчай улады. Усе гэтыя падарункі былі прэзэнтаваны перад 21 ліпеня, калі апазыцыя мае заклікаць А.Лукашэнку да адказнасьці за 10 гадоў кіраўніцтва.

Расея й Беларусь узгаднілі ўмовы выдачы Менску крэдыту на $175 млн. Гэтыя шчодрыя, МВФаўскага размаху грошы патрэбныя Менску, каб расплаціцца з «Газпромом» за пастаўкі газу па павышанай цане. Пры гэтым умовы крэдыту расейская «Независимая газета» называе падарункам Лукашэнку. Крэдыт выдаецца па стаўцы Libor +0,8% гадавых на 6 гадоў (аддаваць прыйдзецца ў 2010 г., перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2011-га) з адтэрміноўкай платы ў рахунак пагашэньня асноўнае запазычанасьці на 1,5 году. Умовы крэдытаваньня настолькі льготныя, што само сабою напрошваецца меркаваньне пра палітычную падаплёку рашэньня. І што самае галоўнае, у Крамлі, у адрозьненьне ад Эдынбургу, ніхто не зудзіць, што Яўген Новікаў павінен даць слова нейкай там Зінаі-дзе Бандарэнцы.

Барыс Тумар

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0