Выпраўляючы памылкі, зробленыя пры Лукашэнку, трэба пачынаць зь першага рэфэрэндуму 1995 году.

Пасьля пашырэньня на ўсход Эўразьвяз налічвае 25 краін і, такім чынам, маючы насельніцтва 454 мільёны грама-дзян, уяўляе сабой найвялікшае міждзяржаўнае ўтварэньне ў сьвеце. Гэтакая разнастайнасьць — самая прывабная рыса Зьвязу, хоць часам і нясе ў сабе перашкоды для эфэктыўнае жыцьцядзейнасьці ўтварэньня. У моўнай сфэры, як ні ў якай іншай, увасоблены прынцып павагі да правоў і годнасьці кожнае краіны.

Да пашырэньня на ўсход Эўразьвяз меў 11 моў у якасьці афіцыйных. З уступленьнем новых сяброў гэтая колькасьць павялічылася да 20. На сёньняшні момант большасьць краін Зьвязу прадстаўлена адной афіцыйнай мовай (паводле прынцыпу «Адна краіна — адна мова»), якая носіць назву тытульнае нацыі. Зразумела, што наяўнасьць такое значнае колькасьці афіцыйных моў значна ўскладняе функцыянаваньне органаў Зьвязу. У штодзённай працы Зьвязу задзейнічана па 80 перакладчыкаў на кожную афіцыйную мову, а перакладаньню падлягаюць каля двух мільёнаў старонак дакумэнтаў штогод. Ня дзіва, што ўступленьне ў дзеяньне дырэктыў Зьвязу часам адкладаецца на некалькі месяцаў, бо на пераклад патрэбен немалы час. Такім чынам, адна бюракратыя перамагае другую: моўная разнастайнасьць робіцца бар’ерам для неўтаймоўнага канцылярскага імпэту брусэльскіх чыноўнікаў.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяржук Вінаградаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0