«Ён увасабляе абсалютнае зло»
Самым зацятым праціўнікам Лукашэнкі і лукашызму зьяўляецца моладзевы рух «Зубр». Каардынатар «Зубра» Яўген Афнагель — жывая легенда арганізацыі. Яго затрымлівалі 25 разоў, садзілі, зьбівалі. Ён працягвае змагацца, калі іншым здаецца, што гэты камень нішто не зварухне.
«НН»: Чаму «Зубр» у такой радыкальнай апазыцыі Лукашэнку? Што для Вас абсалютна непрымальна ў ім?
ЯА: Тое, што ён імкнецца да аднаўленьня таталітарнай савецкай сыстэмы, што ён не праводзіць эканамічных рэформаў, што вырывае нашу краіну з Эўропы і арыентуе толькі на ўсход, што парушаюцца правы чалавека, што няма падзелу ўлады, што адсутнічаюць пэрспэктывы для моладзі, што ў загоне нацыянальная мова і культура, а нацыянальная сымболіка забаронена. З Лукашэнкам у краіны няма будучыні. Бо лёс краіны ня можа залежаць ад аднаго чалавека. Моладзь зьяжджае за мяжу, і віна за гэта ляжыць на ўладзе.
«НН»: Многія зьмірыліся з тым, што Лукашэнка — гэта надоўга. Апазыцыя стомленая. «Зубр» — не?
ЯА: Мы верым, што сытуацыя можа быць зьменена. Гэта адбудзецца тады, калі большасьць людзей паверыць, што яе можна зьмяніць. Нашы дзеяньні накіраваныя на тое, каб абудзіць веру ў грамадзтве, зламаць страх, зьнішчыць бязьвер’е, калі большасьць людзей не прымае дыктатуры, але лічыць, што яе немагчыма зьмяніць.
Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"
Гутарыў МБ