15 красавіка — найбольшае сьвята камуністычнай Карэі. Краіна адзначае дзень нараджэньня таварыша Кім Ір Сэна.

Прынята лічыць, што «Вялікі Правадыр, Сонца Нацый, Маршал Магутнай Рэспублікі» нарадзіўся менавіта ў гэты дзень. Пераканаўчых доказаў таго няма. І ўвогуле, пра жыцьцё вялікага правадыра карэйскіх працоўных да таго часу, як ён ім зрабіўся, мы ведаем мала.

Упершыню імя Кім Ір Сэн, што азначае «сонца ў пару найбольшага зьзяньня», стала шырока вядома ў 1937 годзе. Гэта былі найпаганейшыя часы для Карэі. Краіна была акупавана японцамі. Карэйцаў сыстэматычна пазбаўлялі ўсяго свайго: зямлі, багоў, мовы. У тым самым 1937 годзе быў выдадзены загад, які абвяшчаў, што Карэя квітнее ў братэрскім саюзе зь Японіяй, і забараняў усё, што магло кампрамэтаваць ідэю карэйска-японскай інтэграцыі: ад вывучэньня нацыянальнай гісторыі да публікаваньня зьвестак пра галечу ў краіне.

Няцяжка ўявіць, якую нянавісьць адчувалі карэйцы да сваіх «старэйшых братоў» (так афіцыйна трэба было называць японцаў). Аднак супраціву ў краіне на той момант амаль не было. Толькі ў суседняй Маньчжурыі дзейнічалі партызанскія ад-дзелы, якія складаліся з карэйскіх эмігрантаў, пераважна камуністаў. Адзін з такіх аддзелаў называўся ў гонар свайго камандзіра «дывізіяй Кім Ір Сэна». Менавіта ён ачоліў самую гучную акцыю карэйскай партызанкі — рэйд на Пачхонба.

Невялікае мястэчка Пачхонба на карэйска-маньчжурскай мяжы бы-ло атакавана 4 чэрвеня 1937 г. групай партызан. І хоць апэрацыя ня мела вынікаў, рэзананс быў вялікі, бо ўпершыню партызанам пашчасьціла патрапіць на тэрыторыю Карэі. Карэец кінуў выклік акупантам і застаўся жывы. Адно гэта рабіла яго ў вачах суайчыньнікаў увасабленьнем гераізму. Так пачала складацца легенда аб вялікім правадыру. У твар героя, аднак, мала хто ведаў. Таму, калі праз восем год у Пхеньяне малады савецкі афіцэр карэйскага паходжаньня быў адрэкамэндаваны народу як герой Пачхонба, адразу ж зьявіліся чуткі, што адбыўся падман.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Усяслаў Шатэрнік

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0