За выступ на мітынгу 21 ліпеня

22 ліпеня група «Палац» у поўным складзе была звольнена са сваёй афіцыйнай работы ва ўнітарным прадпрыемстве «Белканцэрт», дзе працавала цягам чатырох год. Афіцыйная прычына — група не зьбірае належнай колькасьці гледачоў на сваіх канцэртах.

Прадстаўнікі УП «Белканцэрт» паведамілі, што іх генэральны дырэктар Аляксандар Грабар сышоў у адпачынак да верасьня і нікога не ўпаўнаважыў адказваць за яго. Лідэр «Палацу» Алег Хаменка адно толькі разводзіць рукамі: маўляў, пры жаданьні прычыну можна прыдумаць заўсёды.

Апошнія выступы «Палацу» ў чэрвені — ліпені прайшлі ва ўсіх абласьцях Беларусі. Група выступіла ў Смургонях, Маладэчне, Паставах і іншых гарадах. Адзін з удзельнікаў гурту Юрась Белякоў кажа, што афіцыйная прычына звальненьня папросту сьмешная: «Людзі заўсёды прыходзілі нас паслухаць».

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0