30.07.2004 / 13:00

Каляндар жніўня

«Ліцэй» і «Драйв»

У Беларусі стартуе «фабрычны» рух. Праект «Я люблю ліцэй», ахрышчаны беларускай «фабрыкай зорак», нарэшце зьдзейсьніць прэзэнтацыю свайго другога дыску «Веру ў цябе!». Віталь Супрановіч з «БМА-group» мяркуе, што падзея адбудзецца 27 жніўня ў клюбе «Бліндаж». Нагадаем, мінулая спроба правесьці гэты канцэрт не ўдалася праз тое, што клюб «Рэактар» адмовіў у памяшканьні. Удзел бяруць «Zet», «Памідор/OFF», «Гарацкія». «Канцэрт стане першым у новым музычным сэзоне», — кажа Супрановіч.

Муzzone Драйв

Ужо ў ліпені пачаўся І Усебеларускі конкурс маладых музыкантаў «Муzzone Драйв». Ужо цяпер і ў пачатку жніўня праслухоўваюцца гітарысты, затым надыдзе чарга бас-гітарыстаў, клявішнікаў і бубначоў. З 1 жніўня пачынаецца падрыхтоўка вакалістаў. Паводле вынікаў конкурсу пераможцам запішуць альбом і здымуць кліпы.

Шукаем зорных дзетак

Да 16 жніўня можна падаваць заявы на ўдзел у дзіцячым конкурсе «Эўрабачаньне-2004». Калі вашае дзіця ў веку 8—15 гадоў сьпявае ці піша песьні — запісвайце фанаграму і дасылайце каштоўнай бандэрольлю на адрас БТ. Да 20 жніўня выберуць 10 песень, а пасьля на конкурсе «Сузор’е надзей» — найлепшую зь іх. Сам конкурс «Эўрабачаньне» пройдзе ў Ліліхамэры 20 лістапада.

N.R.M., Крок, Зьмяя

А 31 жніўня ў менскім клюбе «Рэактар» усё ж адбудзецца канцэрт «N.R.M.» з гуртамі «Крок» і «Зьмяя». Раней ён плянаваўся на 30 ліпеня. «N.R.M.» будзе выконваць новыя песьні і тыя, што даволі рэдка сьпяваюць на канцэртах.

Расейскія «Басы» і польскія беларусы

7 і 8 жніўня каля Эмаўсу, што ля Цьверы, пройдуць расейскія «Басы» — фэстываль «Нашэсьце». Ехаць давядзецца да Масквы, а там — на электрычцы ці аўтобусе да Цьверы. Адтуль — на маршрутцы ці аўтастопам да Эмаўсу. Калі жыць у гатэлі — мінімальны кошт, на нашы грошы, 14 тысяч за суткі. Самы танны ўваход на фэст — амаль 15000 беларускіх рублёў за дзень. Але калі ўвойдзеце 7 жніўня, можаце заставацца начаваць на пляцоўцы. Плата за палатку — ад 23 да 35 тысяч у пераліку на беларускія рублі. Сярод удзельнікаў — латыскі «Brainstorm», расейскія «БІ-2», «Сплін», малдаване «Гындул Мыцэі» і стандартны набор «генэралаў расейскага року».

Sziget

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Трафілаў

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру